“Рэпарцёры без межаў” асуджаюць затрыманне журналіста Еўрарадыё

“Рэпарцёры без межаў” пільна сочаць за парушэннямі правоў журналістаў па ўсім свеце. 28 ліпеня арганізацыя распаўсюдзіла заяву “Журналіст сам-насам з турмой”, у якой распавялі пра апошнія арышты і затрыманні прадстаўнікоў прэсы ў Беларусі.

Гаворка ў заяве вядзецца пра акалічнасці пераследу і затрымання карэспандэнта Еўрарадыё Віталя Ругайна 24 і 25 ліпеня 2012 года. У дакуменце згаданы ячшэ адзін карэспандэнт Еўрарадыё ― Павел Свярдлоў, затрыманы 22 чэрвеня і асуджаны на 15 сутак за “брудную лаянку”. Таксама “Рэпарцёры без межаў” звяртаюць увагу на арышт фатографа Антона Сурапіна, які ад 13 ліпеня знаходзіцца ў турме КДБ як падазраваны па справе “цацачнага дэсанту”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі