Разбураныя выбухам кватэры на вуліцы Пляханава адбудуюць

“Задача пастаўленая дакладная і канкрэтная — у аптымальна кароткія тэрміны аднавіць у поўным аб'ёме пашкоджаныя кватэры і выканаць усе работы для магчымасці эксплуатацыі жылога дома. Усе неабходныя меры ў адносінах да жыхароў гэтага дома прынятыя. І я ўпэўнены, што ўсе мерапрыемствы пройдуць арганізавана пад кантролем надзвычайнай камісіі горада Мінска і адміністрацыі раёна”, — паведаміў ён.

У выніку здарэння былі пашкоджаныя дзве кватэры: выбуховая хваля знішчыла сцены паміж імі, а таксама столь. Акрамя гэтага пры тушэнні пажару былі залітыя вадой кватэры, размешчаныя на ніжэйшых паверхах. На цяперашні момант афіцыйнай версіі здарэння не існуе, ідзе разбіральніцтва. Прадстаўнік Следчага камітэта Мінска Аляксандр Герасімаў паведамляе, што паводле адной з версій прычынай выбуху магла быць уцечка газа. Тым часам жыхары дома гавораць, што характэрнага паху ў дзень здарэння не адчувалі, а эпіцэнтр выбуху, на іх думку, знаходзіўся не ў кухні знішчанай кватэры, а ў жылым пакоі.

Мікалай Ладуцька не ўпершыню асабіста займаецца ліквідацыяй вынікаў выбуху ў жылым доме. У лютым 2012 года выбух газу знішчыў пад’езд шматкватэрнага дома ў вёсцы Малінаўка пад Лагойскам. Будынак адбудавалі за кароткі час — жыхары вярнуліся туды ўжо ўвосень, хоць і выказалі незадаволенасць праведзеным рамонтам.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі