Расійскія, украінскія і польскія дарогі — сярод самых горшых у свеце
Пра гэта сведчыць справаздача, падрыхтаваная экспертамі Сусветнага эканамічнага форума.
Самыя горшыя дарогі ў Малдове — міжнародныя эксперты ацанілі іх якасць у 1,5 балы з 7 магчымых. У лік самых горшых патрапілі таксама румынскія (1,9), украінскія (2,3), балгарскія, расійскія (па 2,5), польскія (2,6) дарогі.
Найлепшыя дарогі аказаліся ў Францыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Сінгапуры (па 6,5). У дзесятку таксама патрапілі Партугалія, Аман, Швейцарыя, Аўстрыя, Ганконг, Фінляндыя і Нямеччына, інфармуе УНІАН.
А вось беларускія дарогі (на здымку) ў справаздачы ацэнкі чамусьці не атрымалі.
Фота — bymedia.net