Расія спыніць пастаўкі энергіі ў Беларусь з 29 чэрвеня
Расійская кампанія "Интер РАО" ў прызначаны тэрмін так і не атрымала аплаты ад Беларусі і мае намер сёння апоўначы цалкам спыніць пастаўкі электраэнергіі ў нашу
Да пачатку чэрвеня Беларусь былі вінная расійскай кампаніі 1,5 млрд. рублёў (каля 54 млн долараў). "Интер РАО" 10 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі з 500 да 200 мегават і паабяцала цалкам выключыць рубільнік 19 чэрвеня, паведамляе РБК.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, знаходзячыся з візітам у Санкт-Пецярбургу 23 чэрвеня заявіў, што Беларусь гатовая разлічыцца з Расіяй па даўгах за пастаўку электраэнергіі да 28 чэрвеня. Ён растлумачыў, што гэта рашэнне было прынята ў выніку кансультацыі міністраў энергетыкі абедзвюх краін.
Пасля заявы Мясніковіча частка доўгу была пагашана, і тэрмін перанеслі на 27 чэрвеня. Да цяперашняга моманту ў распараджэнне расійскай кампаніі паступілі грашовыя сродкі ў памеры каля 600 млн рублёў. Аднак яшчэ 600 млн рублёў Беларусь засталася вінаватая за красавік і прыкладна столькі ж -- за травень 2011г.