Расійскі ПЭН-цэнтр выступіў з заявай наконт свабоды слова ў Беларусі

У заяве гаворыцца пра тое, што сябры Расійскага ПЭН-цэнтра занепакоеныя парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Яны неаднаразова пратэставалі супраць пераследу сваіх калег, пісьменнікаў і журналістаў Уладзіміра Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Змітра Бандарэнкі, Ірыны Халіп і іншых. І сёння лёс усіх нязгодных з рэпрэсіўнай палітыкай Лукашэнкі выклікае ўсё большую трывогу.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё віцэ-прэзідэнта Расійскага ПЭНу Аляксей Сіманаў, зварот стаў рэакцыяй на спробу беларускіх уладаў пашырыць правы спецслужбаў.

“Нас падагрэлі праекты вашых законаў. Гэта ўжо зусім непрыстойная агрэсіўнасць у дачыненні да свайго грамадства і свайго народа. Нельга яе цярпець і не сказаць слова”, — сказаў ён.

Паводле Аляксея Сіманава, заяву перакладуць на англійскую мову і накіруюць у цэнтральны офіс ПЭН-цэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі