Раман Бязсмертны: Шацкія азёры знішчае бізнесмен, блізкі да ўладаў Беларусі

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай пагрозе знішчэння Шацкіх азёраў і ўсяго Палесся, ён заявіў, што Украіна павінна выкарыстаць для ўплыву на Беларусь нават зварот у Міжнародны суд і эканамічныя санкцыі.

Нагадаем, ва Украіне заклапочаныя планамі Беларусі распрацоўваць Хаціслаўскі кар'ер для здабычы мела ў Маларыцкім раёне. Эксперты заяўляюць, што з-за гэтага могуць абмялець Шацкія азёры, размешчаныя на ўкраінскай тэрыторыі ў 12-17 кіламетрах ад кар'ера.

Раман Бязсмертны сцвярджае, што Украіна не можа паразумецца з уладамі Беларусі ў гэтай справе праз зацікаўленасць у распрацоўцы Хаціслаўскага радовішча з боку бізнесмена Юрыя Чыжа. Ён падкрэслівае яго набліжанасць да Аляксандра Лукашэнкі і робіць выснову, што з цяперашнімі ўладамі Беларусі дамовіцца не атрымаецца, інфармуе УНІАН.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі