Радаслаў Сікорскі лічыць, што Еўрасаюз не павінен байкатаваць Лукашэнку

Сікорскі мяркуе, што беларускага кіраўніка варта заахвочваць, калі ён зрабіў штосьці дадатнае, і караць, калі зрабіў штосьці насуперак еўрапейскім каштоўнасцям.

Журналісты, перадае БелаПАН, запыталіся, ці ёсць у аб'яднанай Еўропы дзейсныя рычагі ўплыву на беларускую ўладу. На гэта польскі міністр адказаў, што найбольшы ўплыў на падзеі ў Беларусі маюць самі беларусы. Разам з тым Сікорскі лічыць, што беларускі рэжым яшчэ здольны змяняцца і дэмакратызавацца. Па яго словах, Лукашэнку яшчэ не позна пайсці дарогай Ярузэльскага, які цяпер жыве ў сваёй краіне і якога нядаўна наведаў у лякарні Лех Валэнса.

Таксама Сікорскі паведаміў, што польскі МЗС хоча 10 кастрычніка выклікаць амбасадара Беларусі і заявіць яму рашучы пратэст. Нагодай для яго стала пятнічаная заява Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў кіраўнік нашай краіны заявіў, быццам Польшча хоча павялічыць сваю тэрыторыю за кошт Заходняй Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі