Прыём перадачаў на Акрэсціна ўзнавіўся

Ерарадыё: Як выглядае сітуацыя, ці прымаюць рэчы для арыштаваных?

Валанцёр: “Так. Праблема ўжо рассмакталася. У нас была праблема зранку у тым, што не было новага спісу адсуджаных пасля акцыі 6-га ліпеня. Іх накіравалі ў новы корпус і пачалі даволі актыўна прымаць перадачы. Адзінае адрозненне, што там ужо не прымаюць сшыткі, асадкі, красворды, не прымаюць курткі. Тлумачаць гэта тым, што там даволі цёпла, што ёсць бялізна, што ёсць коўдры”.

Еўрарадыё: Што зараз туды можна прыносіць?

Валанцёр: “Цяпер можна прыносіць, я агучу спіс, - гэта пара зменнай бялізны, шкарпэткі, дзве саколкі. Які-небудзь цёплы швэдар або байка, штаны, сланцы ці нейкія тэпцікі хатнія. Рушнічок не большы за 50 сантыметраў. Таксама туалетнае мыла, гаспадарчае мыла, звычайныя папяровыя сурвэткі, туалетная папера. Кніжкі. Гэта сокі, гэта вада, цыгарэты. І сродкі асабістай гігіены”.

Еўрарадыё: Ці там з’явілася новая інфармацыя, спіс новых асуджаных?

Валанцёр: “Яны зноўку не пішуць на колькі сутак асобы асуджаныя. Мы просім бацькоў, каб яны даведваліся там, выходзілі і казалі нам. Зараз у новы корпус Акрэсціна “засялілі” 142 чалавека”.

Еўрарадыё: І гэта да тых папярэднік, якіх было каля 140 асобаў?

Валанцёр: “Гэта ў старым корпусе каля 100 чалавек. Туды дасялілі каля 10 чалавек за 6-е. А новы корпус аддалі цалкам пад 6-е – гэта 142 чалавека. Гэта было вельмі нечакана – такая колькасць людзей”.

Еўрарадыё: Ці шмат там людзей, якія хочуць перадаць перадачы?

Валанцёр: “Сёння ўсе вельмі прыемна. Нам актыўна дапамагаюць валанцёры, нам актыўна дапамагаюць бацькі, якія пагаджаюцца браць перадачы не толькі сваім родным. Да нас падыходзяць маладыя людзі, але таксама асобы старэйшага ўзросту. Хочацца таксама падзякаваць людзям, якія вельмі актыўна дапамагаюць матэрыяльна”.

Еўрарадыё: Будзем спадзявацца, што ніхто без перадачаў не застанецца.

Валанцёр: “Абы нам проста хапіла часу. Людзей даволі шмат, вы можаце сабе ўявіць, 250 чалавек. А кожную перадачку пасля гэтых інцыдэнтаў даволі добра правяраюць. Мы таксама просім бацькоў, каб яны не спрабавалі прыносіць нешта забароненая, бо зноўку могуць спыніць прыём перадачаў. І будуць пакутаваць тыя, у першую чаргу, хто застаўся за кратамі”.

Еўрарадыё: Нагадайце ў такім выпадку, што забаронена перадаваць?

Валанцёр: “Забаронена перадаваць мабільныя тэлефоны – гэта ў першую чаргу. Зараз ужо забаранілі перадаваць – гэта асадкі, сшыткі, сканворды. Забаронена перадаваць любую ежу. Забаронена перадаваць рэчы, якія на шнурках, іх або адразаюць або выцягваюць. У новым корпусе не прымаюць курткі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі