Расійская ракета пацэліла ў жылы шматпавярховік у Дняпры
![Шматпавярховік у Дняпры пасля ўдару расійскай ракетай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/dniepr-2806-1.jpg.webp?itok=oaaqmWcy)
Шматпавярховік у Дняпры пасля ўдару расійскай ракетай / t.me/V_Zelenskiy_official
28 чэрвеня расійская ракета пацэліла ў жылы шматпавярховік ва ўкраінскім Дняпры. Як заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, былі зруйнаваныя чатыры паверхі, пацярпелі тры чалавекі.
Пазней кіраўнік МУС Ігар Кліменка, як піша hromadske.ua, удакладніў: адзін чалавек загінуў і пяцёра былі параненыя. Ён дапускае, што ахвяраў можа быць больш. У кватэрах дома застаюцца заблакаванымі людзі.
![Расійская ракета пацэліла ў жылы шматпавярховік у Дняпры](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/dniepr-2806-2.jpg.webp?itok=GaKYa7IE)
Шматпавярховік у Дняпры пасля ўдару расійскай ракетай / t.me/V_Zelenskiy_official
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.