Прэзідэнтам Эстоніі зноў стаў Томас Хендрык Ільвес

Парламент Эстоніі пераабраў прэзідэнтам краіны Томаса Хендрыка Ільвеса, паведамляе ВВС. Сын бежанцаў ад савецкай улады і былы журналіст "Радыё Свабода" застанецца на высокім, але пераважна цырыманіяльнай прэзідэнцкай пасадзе яшчэ на пяць гадоў. За 57-гадовага Ільвеса прагаласавалі 73 са 101 дэпутата парламента Эстоніі. Адзіным супернікам Ільвеса быў былы канцлер Міністэрства замежных спраў, цяпер дэпутат Еўрапарламента 47-гадовы Індрэк Таранда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі