Прэзідэнт Літвы едзе на сустрэчу з Цімашэнка і Януковічам

Акрамя сустрэчы з адной з лідаркай апазіцыі, Юліяй Цімашэнка, якая знаходзіцца ў зняволенні, Грыбаўскайтэ збіраецца паразмаўляць з Віктарам Януковічам.

Мяркуецца, што гаворка з украінскім прэзідэнтам найперш пойдзе пра парушэнні правоў чалавека ва Украіне і нядаўняе збіццё ў зняволенні Юліі Цімашэнка.

Нагадаем, экс-прэм'ер Украіны была асуджаная на 7 гадоў зняволення, нібыта, за перавышэнне службовых паўнамоцтваў падчас падпісання газавага кантракту з Расіяй у 2009 годзе. Цяпер яна знаходзіцца ў харкаўскай бальніцы.

Фота — democraticbelarus.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі