Праз тыдзень абяруць удзельнікаў апошняга дармовага канцэрту сезона

Кампанія "СТА Логистик" абвясціла папярэднія вынікі адкрытага галасавання, якое мусіць вызначыць удзельнікаў шостага канцэрта праекта "СТАрт". На гэты момант за любімыя гурты аддалі свае галасы больш за тры з паловай тысячы чалавек.


"Лідарам зараз з'яўляецца гурт In Vino, а за ім ідзе Barbados, - агучвае вынікі куратар праекту Іван. - Астатнія гурты атрымалі прыкладна аднолькавую колькасць галасоў. Прыблізная розніца ў іх – 10-20 галасоў, калі-нікалі мяняюцца месцамі. Гэта будзе заключны канцэрт гэтага сезону, другі сезон пачнецца ў верасні. То бок мы робім перапынак, так бы мовіць, летнія канікулы".


Прагаласаваць за адзін з дзесяці ўпадабаных гуртоў можна да 15 красавіка. А ўжо 16-га стане вядома, якія тры гурты закрыюць серыю бясплатных канцэртаў у Re:public.


Нагадаем, што праект "СТАрт" быў запушчаны на пачатку гэтага года кампаніяй "СТА Логистик". Яго мэтай было падтрымаць маладыя беларускія рок-калектывы. З лютага былі арганізаваныя бясплатныя выступы гуртоў Sub Rosa Dictum, 2morrow2late, Avias, Straightroads пад агульнай назвай Jump!, канцэрт-прэзентацыя дэбютніка the Fraiz "Paraslov" пры ўдзеле "Не Прислоняться the Band", а таксама прэзентацыя новага альбома гурта Open Space "Pressure".

Ужо ў бліжэйшы чацвер 12 красавіка, адбудзецца двайная прэзентацыя дэбютных альбомаў гуртоў Clover Club і Sang Sattawood, а 3 траўня выступіць гурт LILAC. Апошні канцэрт перад вакацыямі адбудзецца 24 траўня.


Пазнаёміцца з музыкай прэтэндэнтаў на ўдзел у праекце, а таксама прагаласаваць за іх можна на сайце кампаніі.

Праект "СТАрт" быў запушчаны на пачатку гэтага года кампаніяй "СТА Логистик". Яго мэтай было падтрымаць маладыя беларускія рок-калектывы. З лютага былі арганізаваныя бясплатныя выступы гуртоў Sub Rosa Dictum, 2morrow2late, Avias, Straightroads пад агульнай назвай Jump!, канцэрт-прэзентацыя дэбютніка the Fraiz "Paraslov" пры ўдзеле "Не Прислоняться the Band", а таксама прэзентацыя новага альбома гурта Open Space "Pressure". Ужо ў бліжэйшы чацвер 12 красавіка, адбудзецца двайная прэзентацыя дэбютных альбомаў гуртоў Clover Club і Sang Sattawood, а 3 траўня выступіць гурт LILAC. Апошні канцэрт перад вакацыямі адбудзецца 24 траўня.
Пазнаёміцца з музыкай прэтэндэнтаў на ўдзел у праекце, а таксама прагаласаваць за іх можна на сайце кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі