Праваабаронцы адзначаюць, што ў пацярпелых ад тэракту ў мінскім метро застаецца шмат пытанняў з нагоды бесстароннасці і празрыстасці судовага працэсу і даступнасці матэрыялаў справы. Яны нагадваюць, што Аляксандра Крутога арыштавалі і адправілі ў цэнтр псіхічнага здароўя пасля хадайніцтва пра адмену смяротнага пакарання.
Таксама праваабаронцы згадваюць заяву абвінавачаных пра катаванні, якія ўжываліся да іх падчас следства. Падчас судовага працэсу незалежным журналістам забаранілі кантактаваць з пацярпелымі. Афіцыйныя СМІ, не чакаючы рашэння суда, называюць Кавалёва і Канавалава тэрарыстамі.
Як перадае БелаПАН, зварот падпісалі наступныя арганізацыі: Belarus Watch (Літва); Армянская Хельсінкская асацыяцыя; Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (Літва); Беларускі Хельсінкскі камітэт; Дабрачынны фонд за экалагічную і сацыяльную справядлівасць (Расія); Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі; Міжнародны моладзевы праваабарончы рух; Маскоўская Хельсінкская група (Расія); Цэнтр прававой трансфармацыі (Беларусь); незарэгістраваны Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь); Фонд Стэфана Баторыя (Польшча); Хельсінкскі фонд за правы чалавека (Польшча).
Праваабаронцы занепакоеныя ходам суда над Кавалёвым і Канавалавым
Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую падпісалі шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022