Праваабаронцы вінавацяць афіцыйныя СМІ ў разгалошванні дзяржтаямніцы

Такую думку ў жывым эфіры Еўрарадыё выказала праваабаронца Алена Танкачова.

Яна выказала занепакоенасць тым, што ў газетах да суда публікуюцца матэрыялы крымінальных справаў, а па тэлебачанні перыядычна паказваюць матэрыялы з магчымых скрытых відэаздымкаў. Праваабаронцы запатрабуюць ад Генеральнай пракуратуры праверкі гэтых абставінаў.

Танкачова: "Усе звесткі, сабраныя ў рамках аператыўна-вышуковай дзейнасці, складаюць згодна з законам дзяржаўную таямніцу і ахоўваюцца згодна з патрабаваннямі дзяржаўнай таямніцы. Калі ў нас атрымаецца пераканаць Генеральную пракуратуру правесці якасную ацэнку гэтых абставінаў, то гаворка можа ісці пра раскрыццё тайны следства (за што прадугледжана крымінальная адказнасць), халатнасць або перавышэнне ўладных паўнамоцтваў, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Магчыма, і бездзейнасць дзяржаўных асобаў".

На думку праваабаронцы, гэта небяспечная тэндэнцыя, звязаная з абаронай прыватнага жыцця і пытаннем адказнасці СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі