Праціўнікі беларускай АЭС просяць праверыць яе на адпаведнасць Канстытуцыі

Аўтар звароту выказвае занепакоенасць з нагоды прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС у Астравецкім раёне без уліку меркавання жыхароў раёна ды іншых грамадзян Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Мікалай Уласевіч таксама адзначае, што няма публічнага абгрунтавання эканамічнай эфектыўнасці АЭС і папярэджвае аб небяспецы ўзмацнення эканамічнай залежнасці ад Расіі. АЭС — гэта эканамічная пастка для Беларусі, бо гэта даўгавая яміна, лічыць кіраўнік грамадскай ініцыятывы. Спадар Уласевіч патрабуе даць прававую ацэнку рашэння аб будаўніцтве станцыі на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі. У асноўным законе краіны абвешчаны бяз’ядзерны статус Беларусі. 

Мікалай Уласевіч жыве ў вёсцы Варняны, што ў 4 кіламетрах ад Астравецкай пляцоўкі. Ён узначальвае мясцовую ініцыятыву супраць будаўніцтва АЭС, створаную ў 2008 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі