Пракуратура кажа пра фальсіфікацыю справаздачы пра траўмы Цімашэнкі

Экспертныя высновы пра цялесныя пашкоджанні Юліі Цімашэнкі сфальсіфікаваныя. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў пракурора Кіева Сяргей Сафіеў, перадаюць украінскія СМІ. Цяпер кіеўская пракуратура праводзіць праверку заявы ўпаўнаважанага па правах чалавека Ніны Карпачовай.

Пракуратура сцвярджае, што экспертныя высновы былі напісаныя работнікамі сакратарыята ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека. Сафіеў кажа, што Карпачова сама ўплывала на тое, што мусіць быць напісана ў дакуменце.

Сама ж экс-амбудсмен лічыць, што пракуратура падмяніла яе зварот да Генпракурора наконт інцыдэнту са збіццём Юліі Цімашэнкі. Па словах Карпачовай, замест таго, каб праводзіць праверку ў калоніі пракуратура занялася ціскам на апарат амбудсмена.

Нагадаем, 27 красавіка былі апублікаваны фатаграфіі гематом на целе Цімашэнкі. Экс-прэм'ерка кажа, што гэтыя пашкоджанні яна атрымала ад супрацоўнікаў калоніі, якія прымусова дастаўлялі яе ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі