Праект рэканструкцыі цэнтра Мінску абмяркоўваюць з парушэннямі

Грамадскае абмеркаванне праекта ініцыявала адміністрацыя Цэнтральнага раёна сталіцы. Яно праходзіць ад 5 па 20 студзеня.

Па словах Астаповіча, якія перадае БелаПАН, заканадаўства абавязвае ініцыятараў уключыць у экспазіцыю графічныя матэрыялы і тлумачальныя запіскі з тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі праекта. Таксама на праекце павінны быць асноўныя палажэнні дэтальнага плану рэканструкцыі. Аднак насамрэч грамадзянам прапануюць паглядзець толькі два невялікія стэнды з пэўнымі графічнымі матэрыяламі дэтальнага плану. Асноўных жа палажэнняў дэтальнага плану, тлумачальнай запіскі няма, кажа Астаповіч. Чыноўнікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна паведамілі, што асноўных палажэнняў у іх таксама няма.

Гісторык называе працэдуру незаконнай. Ён кажа, што 10 студзеня накіруе ў пракуратуру Цэнтральнага раёна сталіцы ліст з патрабаваннем прыпыніць грамадскае абмеркаванне. Ён прапануе арганізаваць гэтую працэдуру ў строгай адпаведнасці з законам.

Дарэчы, сам праект таксама выклікае ў Астаповіча шмат нараканняў. Ён кажа, што праект парушае ахоўнае заканадаўства і не вырашае транспартную праблему цэнтра Мінску.

Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі