Праца на беларускі космас каштуе ад 4 мільёнаў рублёў

На сайце “Геаінфармацыйных сістэм”,  якія працуюць з беларускім спадарожнікам, адразу тры вакансіі. Патрабуюцца праграмісты з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы па спецыяльнасці не меней за тры гады.

Еўрарадыё пацікавілася заробкамі і ўмовамі працы. Там кажуць, што вакансіі ўжо закрытыя. Але ў “Геаінфармацыйных сістэмах” ахвотна распавядаюць, што згубілі кандыдаты на вакантныя месцы:

“Вы згубілі зменную працу, поўны сацыяльны пакет, пропуск у Батанічны сад і працу на беларускі космас!”.

А вось мінімальны заробак, на які можа разлічваць інжынер-праграміст з вышэйшай адукацыяй — ад 4 мільёнаў рублёў.

За здымкі беларускага спадарожніка прапаноўваюць 0,5 долара за кіламетр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі