Прааперавалі футбаліста Антона Амельчанку

Як нагадвае "Прессбол", на размінцы перад пятнічным матчам маскоўскага “Лакаматыва” з “Анжы” Антон Амельчанка атрымаў траўму калена. У панядзелак, 30 траўня беларускі галкіпер адправіўся ў Італію. У адной з рымскіх клінік яму правялі абследаванне і выявілі парыў вонкавага меніска. У той жа дзень Антону зрабілі аперацыю. 


Пасля яе нашаму суайчынніку належыць прайсці ў Рыме двухтыднёвы курс рэабілітацыі. Пасля гэтага ён вернецца ў Маскву.