Польская і ізраільская амбасады адзначылі ўгодкі антынацысцкага паўстання

Падчас сустрэчы выступілі польскі гісторык, доктар Марцін Урыновіч. Ён зачытаў даклад “Паўстанне ў Варшаўскім гета. Гісторыя і праблематыка”. З дапамогай скайпа на сувязь з Іерусаліма выйшаў кандыдат палітычных навук Вітольд Медзікоўскі.

Амбасадары Польшчы і Ізраіля, Лешак Шарэпка і Іосіф Шагал, адзначылі, што такія трагічныя старонкі гісторыі нельга забываць.

Паўстанне ў Варшаўскім гета пачалося ў канцы красавіка 1943 года. На той момант там жыло толькі каля 56 тысяч чалавек. Больш за 300 тысяч былі вывезеныя з гета і забітыя ў лагерах смерці. У выніку большасць будынкаў на тэрыторыі гета была знішчаная, а паўстанцы схопленыя альбо ліквідаваныя. Выратавацца ўдалося толькі некалькім сотням людзей.

Падчас сустрэчы ў польскай амбасадзе пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал адзначыў, што паўстанцы Варшаўскага гета абаранялі не столькі ўласнае жыццё, колькі гонар яўрэйскага народа.

На здымку: Помнік героям гета ў Варшаве. Фота — wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі