Польская генпракуратура паабяцала навесці парадак у справе Жукаўца

У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец, прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец. Апошні з іх ужо 12 год знаходзіцца ў Польшчы, але не можа атрымаць статус палітычнага ўцекача. Беларускі бок абвінавачвае яго ў крымінальным злачынстве і спрабуе праз суд дамагчыся экстрадыцыі Жукаўца.

Шмат пытанняў на гэтай сустрэчы задавалі якраз па гэтай справе. Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Анатоль Міхнавец са “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, супрацоўнікі пракуратуры заяўляюць, што проста не ведалі акалічнасцяў гэтага судовага працэсу. Беларусы ў часе размовы з Робертам Гернандам распавялі пра рознага кшталту парушэнні і фальсіфікацыі, якія дапускаў беларускі бок і на якія не звяртаў увагу польскі суд. Таксама грамадскія актывісты звярнулі ўвагу на тое, што неаднаразова паведамлялі пра гэтыя факты ў пракуратуру, але адказу не атрымалі.

Тым не менш Роберт Гернанд папрасіў яшчэ раз выкласці ўсе парушэнні ў пісьмовым выглядзе і падаць адпаведны ліст у пракуратуру. Ён паабяцаў разабрацца са справай Андрэя Жукаўца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі