Польшча крытыкуе Украіну з-за чэмпіянату Еўропы і Цімашэнкі

Ён заклікаў Украіну як мага хутчэй адмяніць законы, якія легітымізуюць турэмны тэрмін экс-прэм'еркі Юліі Цімашэнкі, перадае ВВС. Заява польскага прэзідэнта датычыла заканадаўчых нормаў, якія дазваляюць судзіць палітыкаў за палітычныя рашэнні на вышэйшых пасадах краіны.

Нагадаем, што скаргі Цімашэнкі на жорсткае абыходжанне і пагаршэнне стану здароўя сталі прычынай таго, што некаторыя еўрапейскія лідары заявілі пра байкот чэмпіянату Еўропы па футболе. Украіна праводзіць яго ў чэрвені сумесна з Польшчай.

Па словах Камароўскага, гэтага б не здарылася, калі б састарэлыя нормы, якія супярэчаць еўрапейскім стандартам, былі своечасова адмененыя.

Фота: polblog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі