Польшча будзе вымушаная адрэагаваць на расійскую базу ў Беларусі

Па яго словах, калі заявы расійскага міністра абароны пра стварэнне вайсковай базы ў Беларусі сур’ёзныя, то Польшча будзе вымушаная ўзняць на форуме NATO пытанне пра змену балансу сілаў у Цэнтральнай Еўропе.

На думку польскіх вайсковых экспертаў, якія перадае "Польскае радыё для замежжа", расійская авіябаза не стварае прамой пагрозы для Польшчы. Аднак размяшчэнне ракетаў С-300 можа парушыць вайсковую раўнавагу ў рэгіёне.

Нагадаем, што ў аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, быццам да 2015 года ў Беларусі размесціцца расійскі авіяполк. А бліжэйшым часам Расія паставіць Беларусі ракеты С-300.

Фота — radyjo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі