Пінск “засялілі” штучнымі бусламі (фота)
Іх робяць з фанеры, метала і нават са штакетніку.
Так званыя малыя архітэктурныя формы ў выглядзе фігур буслоў з’явіліся ў розных кутках сталіцы Палесся. Такім чынам мясцовыя “ландшафтныя дызайнеры” з ЖЭСаў спрабуюць ажывіць гарадскі асяродак.
Штучныя птушкі-сімвалы Беларусі размясціліся на прахадных і тэрыторыях пінскіх прадпрыемстваў і ўстановаў, на дзіцячых пляцоўках. Нават побач з помнікам Дзяржынскаму ўсталявалі буслянку з сям’ёю буслоў.