Пінчукам паказалі партрэты паўсотні венесуэльскіх генералаў

Дні венесуэльскай культуры прайшлі ў сталіцы Палесся. У межах асветніцкай акцыі арганізатары прачыталі лекцыю для студэнтаў ПалесДУ аб гэтай лацінаамерыканскай краіне і зладзілі выставу партрэтаў герояў вызваленчага руху Венесуэлы.

Экспазіцыю вывесілі ў галоўным зале Музея беларускага Палесся, адкрываў выставу сакратар амбасады Венесуэлы ў Беларусі спадар Херарда Эстрада Марцінэс. Аднак, пінчукі, што прыйшлі на адкрыццё, так і не зразумелі, чым праславіліся ўсе гэтыя людзі. Акрамя легендарнага Балівара прозвішчы іншых герояў супраціву нічога ім не казалі, а ніякай іншай інфармацыі аб іх не было. Таму прысутныя проста паглядзелі на выявы мужчынаў у прыгожых генеральскіх мундзірах, якія былі падобныя да галівудскіх акцёраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі