Па меркаванні прававога інспектара прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леаніда Судаленка, сваім рашэннем гарадскія ўлады паставілі пад пагрозу сам прынцып права на свабоду правядзення мірных сходаў грамадзян.
Як распавёў praca-by.info Леанід Судаленка, Гомельскі гарвыканкам
забараніў правядзенне пікетаў на той падставе, што заяўнікі не аплацілі
паслугі міліцыі, "хуткай дапамогі" і камунальных службаў, а таксама
абралі месцам правядзення акцыі найболей людныя раёны горада.
Нагадаем, актывісты незалежнага прафзвязу РЭП у Гомелі і іншых гарадах Гомельскай вобласці падалі ў агульнай колькасці 27 заяў у мясцовыя органы ўлады з просьбай дазволіць ім правесці акцыі пратэсту супраць пераследу кандыдатаў у прэзідэнты і чальцоў іх выбарчых штабоў.