"Петля пристрастия" плануе выдаць альбом на пачатку года

Гурт "Петля пристрастия" актыўна працуе над новым, трэцім студыйным альбомам. Праўда, пакуль яшчэ адбываецца толькі працэс напісання і разбору новых песень.

"Пакуль гатова 7 песень, — прызнаецца гітарыст гурта Іван Селішчаў. — Калі зробім песень 11, то пачнем запісвацца. Можа на пачатку года ўсё ўжо выдадзім, але гэта ж залежыць выключна ад зорак. Натуральна, нам хацелася б хутчэй усё зрабіць, бо музыка таксама мае свае тэрміны актуальнасці, нават для саміх сябе".

14 верасня ў клубе Fabrique "Петля пристрастия" адыграе вялікі сольны канцэрт, на якім, магчыма, будуць прэзентаваныя і зусім новыя песні. Пачатак канцэрту ў 19:00, а кошт квіткоў 50 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі