Пераможцам конкурсу графіці ў Бабруйску дадуць размаляваць сцяну
Хаця на сам конкурс прымаліся працы на аркушах паперы.
У бабруйскім конкурсе графіці "Горад, у якім я жыву" прымалі ўдзел 32 працы. Журы абрала 6 пераможцаў. Першае месца атрымаў 17-гадовы навучэнец каледжа — яго праца прысвячалася спартовай тэматыцы. На ўвасабленне ідэі яму спатрэбіцца каля 15 балонаў з фарбай.
Усе пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі ад 50 да 100 тысяч рублёў, але размаляваць гарадскую сцяну ў Парку культуры змогуць толькі трое з іх. Пры гэтым эскізы пераможцы павінны загадзя падаць на разгляд дырэктару Парку культуры і адпачынку, дзе і з'явіцца графіці.
Фота — relax.by