Пенсіянер з Кобрына на хаду скочыў з цягніка

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 11 лістапада ў Мінскі аддзел транспартнай міліцыі ад аператара службы "102" паступіла паведамленне, што ў сталічную бальніцу прывезлі пенсіянера са шматлікімі траўмамі. Пацярпелы растлумачыў, што іх ён атрымаў па ўласнай неасцярожнасці, выскачыўшы з акна які цягніка падчас руху. Час, месца, нумар цягніка і абставіны здарэння зараз высвятляюцца міліцыяй, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі