Паўлу Вінаградаву змянілі ўмовы адбыцця пакарання

У выніку, у дачыненні да 23-гадовага Паўла Вінаградава быў уведзены рэжым прэвентыўнага нагляду на 2 гады. Ён мусіць знаходзіцца дома ад 8-й вечара да 7-й раніцы. З Мінску актывіст кампаніі "Гавары праўду" зможа выязджаць толькі з дазволу міліцыі, паведамляе Радыё Свабода.

У судзе прагучала, што змена ўмоваў адбыцця пакарання выкліканая кантактамі Паўла Вінаградава з асобамі, пакаранымі судом, адміністрацыйнымі пакараннямі (сёлета ён адседзеў 25 сутак на Акрэсціна) і тым, што ён дагэтуль не працаўладкаваўся.

Нагадаем, Павел Вінаградаў быў асуджаны па справе Плошчы на 4 гады зняволення, у верасні 2011-га ён быў памілаваны і вызвалены.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі