Паўторнага прылёту буслоў у Беларусь чакаюць у сярэдзіне красавіка

Пра цяперашнюю сітуацыю Еўрарадыё распавяла каардынатарка грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вольга Гарадніцкая:
130404_busly.mp3
“Белыя буслы звычайна першымі прылятаюць. На сёння іх каля 67 назіранняў [на Брэстчыне]. Наступнымі прыляцяць ластаўкі, за імі свіргулі, зязюлі і залацістыя шчуркі”.

Прадстаўнікі “Аховы птушак Бацькаўшчыны” заўважаюць, што буслам у Кобрыне даводзіцца харчавацца на сметніку з-за немагчымасці здабыць ежу. Гэта звязана з нехарактэрным для гэтага часу надвор’ем.


Буслы, якія ляцелі ў Беларусь, перадумалі і паляцелі ў Ізраіль

Бусел застаўся зімаваць у пустой хаце (фота)

Фота — vb.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі