Пацярпелая ад выбуху ў метро губляе зрок

Жанчына піша, што адно вока ў яе зусім аслепла, а ў дзяржаўнай клініцы абяцаюць аперацыю не раней, чым увосень — чарга. У прыватнай клініцы Крутой паведамілі, што калі працягнуць яшчэ пару месяцаў, можна атрымаць вялікія праблемы, бо аскепак у воку пачаў рухацца.

Жанчына піша, што на аперацыю ёй тэрмінова патрэбныя 1500 долараў. Праблема яшчэ і ў тым, што лекар, які бярэцца за яе складаны выпадак, неўзабаве сыходзіць у адпачынак.

Нагадаем, што Інэса Крутая стала адной з пацярпелых ад тэракту 2011 года ў мінскім метро. Ад дзяржаўнай кампенсацыі яна адмовілася, бо палічыла яе мізэрнай. А яе пазовы да дзяржаўных органаў суд не задаволіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі