Пастаўкі беларускіх трактароў ў Зімбабвэ “накрыліся”

Напярэдадні выбараў у дзяржказне Зімбабвэ засталося 217 долараў. Між тым, краіна два гады таму планавала купляць трактары Мінскага трактарнага завода. Дамову заключылі прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ Джон Нкома.

На МТЗ кажуць, што сапраўды цікавасць з боку афрыканскай краіны была. Але праект так і застаўся толькі на словах:

Супрацоўнік адміністрацыі МТЗ: “Высветлілася, што зімбабвійскі бок не мае пад сабой фінансавай стабільнасці! Было вырашана прапрацоўваць пастаўкі праз кампанію “Белзнешпрамсэрвіс”. Яны ездзілі некалькі разоў туды, фінансавае пытанне прапрацоўвалася. І Цэнтральны банк Зімбабве прапанаваў ажыццявіць зделку ў мясцовай валюце”.

Прадаваць трактары за зімбабвійскую валюту МТЗ не захацеў.

Дарэчы, беларускія трактары пастаўляюць у Егіпет, Судан і Алжыр. Найбольш буйны пакупнік – Егіпет, за 2012 год сюды прывезлі больш за 2000 трактароў. Кошт трактара для афрыканскіх пакупнікоў — 10-15 тысяч долараў (у залежнасці ад камплектацыі) плюс дастаўка трактароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі