Пасля "справы Шахлінай" наваполацкія кандуктары ходзяць па двое (відэа)

Відэаролік з гэтым новаўвядзеннем наваполацкіх кандуктараў публікуе сайт charter97.org. Па словах навапалачан, новаўвядзенне з'явілася пасля таго, як у грамадскім транспарце пацягалі за валасы кантралёра Людмілу Шахліну.

Нагадаем, кандуктарка спрабавала затрымаць маладую маці з двума дзецьмі, якая не аплаціла праезд 7-гадовага хлопчыка. За сям'ю ўступіўся адзін з пасажыраў і цягаў за валасы жанчыну-кантралёра. У выніку, хлопец, які цягаў кандуктара за валасы, быў затрыманы. Супраць яго пачалі крымінальную справу, але некалькі дзён таму яе закрылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі