Пасля калектыўнага звароту магілёўская ўлада паабяцала гараджанам паркоўкі

Сход склікаў начальнік раённага ЖРЭУ. Прыйшлі на яго каля 20 чалавек. Жыхары скардзіліся на недахоп парковачных месцаў і вялікую плынь машын, якая праходзіць уздоўж дома да гімназіі №1.

Нагадаем, што праблему з недахопам парковачных месцаў у двары дома ўзняла мясцовая ініцыятыва “Імпульс”. Актывісты правялі сход жыхароў дома і сумесна выпрацавалі план, за кошт якіх зямель можна павялічыць колькасць машына-месцаў у двары дома. Пасля гэтага сабралі каля 60 подпісаў і накіравалі іх разам з выпрацаваным планам у розныя дзяржаўныя інстанцыі.

На сходзе начальнік ЖРЭУ запэўніў, што ўжо ўвесну праблема зварухнецца з мёртвай кропкі. Трэба толькі пачакаць узгаднення адказаў з сямі іншых установаў, куды жыхары дома выслалі свой калектыўны зварот. Па словах начальніка ЖРЭУ, на вырашэнне праблемы ўжо ёсць грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі