Пасля акцыі “За добрыя дарогі” ў Магілёве масава рамантуюць дарогі

Нагадаем, 14 красавіка магілёўскія аўтамабілісты правялі акцыю "За добрыя дарогі". Яны ўсталявалі імправізаваны помнік разбітым магілёўскім дарогам на ўваходзе ў магілёўскае дарожна-маставое прадпрыемства.

Як расказаў адзін з арганізатараў акцыі Алег Чыркоў, 16 красавіка ў Магілёве актыўна пачалі рамантаваць дарогі. Але намеснік галоўнага інжынера дарожна-маставога прадпрыемства Магілёва Эдуард Бяліцкі кажа Еўрарадыё, што рамонт планавы, а пра акцыю чуе ўпершыню.

Бяліцкі: "Не пасля акцыі, а ўсё планамерна. Вось у добрае надвор'е асфальт пачалі класці. Гэта выпадковае супадзенне!"

Еўрарадыё пацікавілася, як намеснік інжынера ацэньвае стан дарог у Магілёве. У адказ Бяліцкі нечакана заявіў, што дарогі амаль што ідэальныя.
 
Бяліцкі: "Цудоўныя дарогі! Я таксама едзжу на сваёй машыне. Калі прытрымлівацца хуткаснага рэжыму, усё цярпіма!"

Удзельнікі акцыі "За добрыя дарогі" плануюць на бліжэйшыя выходныя правесці яшчэ адну акцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі