Пашкоджаны помнік паўстанцам 1863 года (фота)

П’яны кіроўца ехаў на машыне праз Мілавідскае поле і трапіў проста на  месца ўсталявання помніка. На месцы здарэння валяецца бампер ад машыны, іншыя дэталі.

“Дзякаваць Богу, да каменя з шыльдай не дапяў, — гаворыць старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца. — Але пляцоўку разбурыў. Будзем збіраць подпісы і звяртацца ў Мілавідскі сельсавет, каб яе  адрамантавалі”.

Помнік быў пастаўлены баранавіцкімі грамадскімі актывістамі ў 1993 годзе ў гонар угодкаў Мілавідскай бітвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі