Парламенцкая асамблея АБСЕ разгледзіць дзве рэзалюцыі па Беларусі

Пра будучыя рэзалюцыі паведаміў спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі з дэлегацыяй парламента Малдовы.

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, першую рэзалюцыю прапанаваў афіцыйны Мінск. Яна датычыць развіцця новых відаў энэргетыкі. Другі дакумент падрыхтавалі брытанскія парламентары. Па словах Андрэйчанкі, яна "носіць аднабаковы і тэндэнцыйны характар". Спікер Палаты прадстаўнікоў выказаў пажаданне, каб гэтая рэзалюцыя не была прынятая, і заклікаў малдаўскіх дэпутатаў не галасаваць за яе.

Фота — pik.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі