Папа Рымскі апублікаваў першы запіс у Twitter

"Дарагія сябры, я рады быць з вамі на сувязі праз пасярэдніцтва Twitter. Дзякую вам за цёплы прыём. Бласлаўляю вас ад усяго сэрца", — напісаў пантыфік.

За першыя дзесяць хвілінаў твіт Бенедыкта XVI пераапублікавалі некалькі тысяч карыстальнікаў, паведамляе ВВС.

Нагадаем, Папа Рымскі завёў свой акаўнт 3 снежня. Акрамя асноўнага акаўнта на італьянскай мове існуюць яшчэ сем, на якіх публікуюцца пераклады запісаў пантыфіка на іншыя мовы.

Фота — Reuters