Палітвязня Алеся Бяляцкага на паўгода пазбавілі спатканняў

Аднак пра прычыны такога рашэння не паведамілі. Праваабаронцы разглядаюць узмацненне ціску на Алеся Бяляцкага, як і іншых палітвязняў, якія нядаўна заявілі пра гэта, са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэнняў пра памілаванне. Гэта, нібыта, выклікана аднаўленнем перамоўных працэсаў паміж уладамі Беларусі і ЕС.

Такім чынам, наступнае “планавае” спатканне чакае Алеся Бяляцкага толькі ў жніўні.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 года зняволення за нясплату падаткаў. Бяляцкі віны не прызнаў, заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. ЕС, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Алеся Бяляцкага палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі