Паліткамітэт ПАСЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў

ПАСЕ заклікае не проста неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць, але і рэабілітаваць усіх палітвязняў, у тым ліку тых, каго ўжо памілавалі.

Як адзначае БелаПАН, у заяве гаворыцца, што 12 палітычных зняволеных дагэтуль застаюцца ў турмах. Прычым з'явілася вартая даверу інфармацыя пра іх катаванні, недастатковую медычную дапамогу і дапамогу адвакатаў.

Акрамя таго, паліткамітэт ПАСЕ аднагалосна падтрымаў прапанову спецдакладчыка па Беларусі Андрэса Херкеля намінаваць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на прэмію правоў чалавека ПАСЕ 2013 года.

Нагадаем, што на паседжанні адбыўся скандал. Афіцыйнага прадстаўніка Беларусі папрасілі пакінуць залу, бо ў яго не было адмысловага запрашэння на гэта мерапрыемства.

Фота — novostink.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі