Палестынцы гатовыя на перамір'е з Ізраілем
Дагэтуль палестынскія ўлады сектара Газа адмаўляліся на гэта ісці і абяцалі адпомсіць за забітага лідара ісламістаў Ахмада аль-Джабары.
Цяпер жа яны агучылі ўмовы для перамір'я. Урад Газы патрабуе гарантый спынення агню і рэйдаў у памежныя зоны анклава, паведамляе РІА "Новости".
Ізраільскі бок пакуль гаворыць пра пашырэнне аперацыі "Воблачны слуп" аж да наземнай аперацыі і пра перамовы слухаць не хочуць.
Нагадаем, палестынскія баевікі з ХАМАС абстрэльвалі дзясяткамі ракет поўдзень Ізраіля, загінулі трое чалавек. У чацвер ізраільская авіяцыя атакавала каля 100 аб'ектаў у сектары Газа. Былі ліквідаваныя трое баевікоў і колькасць ахвяраў дасягнула 11 чалавек, а сярод іх двое дзяцей. У пятніцу падчас чарговага авіяналёту загінуў яшчэ адзін палестынец, інфармуе ВВС.

Фота — AFP, Reuters