Палажанка: Вядомыя палітыкі сталі папракаць мяне за ліст

Нагадаем, што 12 ліпеня дзяўчына напісала вельмі рэзкі зварот да беларускай апазіцыі. Яна абвінаваціла апазіцыянераў у маўчанні ў той час, як Змітру Дашкевічу, лідару "Маладога фронту" (Чэхія), пагражае яшчэ адзін год турмы. Па словах Палажанкі, палітыкі, якія яшчэ нядаўна пілі каву разам з Дашкевічам, сёння зусім забыліся на яго, займаючыся сваімі справамі.

Палажанка: "Так, водгукі былі. І былі яны абсалютна рознымі — ад спробаў падтрымаць да спробаў абвінаваціць у тым, што я не цаню таго, што робіцца... Я не буду пераходзіць на асобы — хай гэтыя людзі самі думаюць, гэта беларускія вядомыя палітыкі".

Па словах дзяўчыны, першымі сваю падтрымку ёй выказалі былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў, грамадская актывістка Вольга Карач і палітвязень Павел Севярынец. Таксама Палажанка адзначае, што падтрымліваюць яе сваякі палітвязняў.

Вялікі розгалас ліст Палажанкі атрымаў у сацыяльных сетках. У фэйсбуку, кажа дзяўчына, нават разгарэлася вострая дыскусія паміж ёй і Андрэем Дзмітрыевым з кампаніі "Гавары праўду!"

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі