Арганізатары “Вечароў у Мірскім замку” аддалі перавагу беларускай мове

Другі год запар ў межах фестывалю "Вечары ў Мірскім замку" праходзіць канцэрт альтэрнатыўнай музыкі .

Мы ў мінулым годзе рабілі ўпершыню рок-канцэрт тут, у Мірскім замку. І максімальная колькасць людзей была менавіта тут, -- адзначае адзін  арганізатараў  Міхаіл Бычанок. -- Гэта азначае, што народ засумаваў па року, надакучыла глядзець папсу, адное і тое ж. У гэтым годзе мы зрабілі канцэпцыю альтэрнатыўнага канцэрту яшчэ больш “цяжкай”. Напрыклад, у мінулым годзе лічылася, што з’яўенне такога гурта, як ТТ-34, было б надзвычай жорсткім. Хлопцы вельмі адказна падыходзяць да справы. Гэта прафесіяналы высокага ўзроўню”.

Яшчэ адна фішка "Вечароў ў Мірскім замку": далікатнае прасоўванне беларускамоўнай музыкі. На сцэне ля Мірскага замка правялі цалкам беларускамоўны фолк-канцэрт з удзелам «Троіцы».    

Да таго ж, па словах Міхаіла Бычанка, калі рок-гурты прапанавалі на выбар свае разнастайныя кампазіцыі, то перавага аддавалася менавіта беларускамоўным. Так, да прыкладу, па-беларуску спявалі Open Space, Sonika і HandmadE.

Дзядулі даюць дусту, - абмяркоўвалі выступ ТТ-34 гледачы. - Паўсталі з попелу!”.

Гэты некалі медыйны альтэрнатыўны гурт (іх саўнд-трэкі выкарыстоўваліся ў папулярных расійскіх кінастужках, з імі для сумеснай кампазіцыі аб’яднаўся рэпер Сярога) стаў хэдлайнерам. І арганізатары не далі маху. Чым сёння займаюцца “тэтэшнікі”? Спыняю саліста Любаміра Крыжаноўскага ля грымёркі.

Любамір Крыжаноўскі: Мы як бы не перарывалі сваёй дзейнасці, паціху ездзілі па канцэртах, проста па Беларусі мала гастралявалі. У асноўным вандравалі па Расіі і Украіне. Проста нас не клікалі на мерапрыемствы беларускага маштабу.


Любамір Крыжаноўскі

Першы альбом “ТТ-34” “Грубы памол” выйшаў у 2004 годзе. І болей нічога не з’яўлялася.

Любамір Крыжаноўскі: Другі альбом – гэта такое "дзецішча", якое даецца нам, з вялікім боем. Мы знаходзімся ў стадыі фінальнай. У прынцыпе альбом музычна гатовы. Аранжыруецца апошняя песня. Да зімы ён ужо выйдзе.

Еўрарадыё: Чым зарабляюць на жыццё музыкі “ТТ-34”?

Любамір Крыжаноўскі: Музыка не з’яўляецца для нас сродкам да існавання. У асноўным, мы занятыя ў сферы гандлю, хто чым: нехта музычнымі інструментамі, нехта яшчэ чымсьці. 

Падчас выступу гурта Sonika гледачы (а іх  сабралася болей, чым на такім жа  выступе "Вопляў Відаплясава" ля Мірскага замку некалькі гадоў таму) пазналі кампазіцыю “Новы дзень”, якая прагучала ў  фільме  “Вышэй за неба”. Салістка гурта, Sonika, выказалася Еўрарадыё наконт версіі кінастужкі, выкладзенай у інтэрнэт.

Sonika: “Такое павінна быць. Мне здаецца, гэта крута, што мы можам паглядзець і версію рэжысёраў-сцэнарыстаў, і тую, якую хочуць бачыць у ААН. У любым разе, мне было цікава паглядзець тое, што папанаваў Курэйчык. Мне здаецца, гэта класны варыянт”.

Альтэрнатыўны выступ ля сцен Мірскага замка скончыўся глыбокай ноччу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі