Пад петыцыяй за Канавалава і Кавалёва падпісаліся амаль 25 тысяч чалавек

Нагадаем, што
збор подпісаў пачаўся на мінулым тыдні. Петыцыя адрасаваная ААН і
праваабарончай арганізацыі The Human Rights Watch. Яе аўтары паставілі мэтай
сабраць 100 тысяч подпісаў.

Прысуд Дзмітрыя
Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву будзе абвешчаны 30 лістапада. Абвінавачанне
запатрабавала смяротнай кары абодвум. Абарона лічыць віну Канавалава і Кавалёва
недаказанай.

Паставіць свой подпіс можна тут.