У бальніцы застаюцца трое беларусаў з аўтобуса, які сутыкнуўся з бензавозам

Пасля сутыкнення з пасажырскім аўтобусам бензавоз пратараніў яшчэ чатыры аўтамабілі.

Траўмы атрымалі 12 грамадзян Беларусі, у тым ліку цяжарная жанчына і два дзіцяці (апошніх трох шпіталізавалі), паведамляюць украінскія СМІ. На раніцу 22 жніўня яны застаюцца ў Белацаркоўнай раённай бальніцы. Гэта — 23-гадовая цяжарная жанчына і дзеці 9-ці і 12-ці гадоў, якія атрымалі розныя траўмы галавы, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".

Аўтобус вяртаўся з Крыма ў Беларусь. У яго салоне знаходзіліся 49 беларускіх грамадзян.

Фота — МНС Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі