Пад Брэстам фура ў лоб сутыкнулася з легкавiком (фота)

Аварыя адбылася 9 сакавiка каля 11.30 непадалёк ад "Камянецкага кальца". Паводле папярэдняй версii, кiроўца легкавiка не справіўся з кiраваннем i выехаў на сустрэчную пaласу.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнiкi ДАI i ратавальнiкi. Каб дастаць целы загiнулых з дэфармаванай машыны, яе кузаў  будуць разразаць. У аўтамабiлi з брэсцкiмi нумарамi знаходзiлicя двое мужчын каля 30 год.

Кiроўца ж грузавiка адной з брэсцкiх фiрмаў не пацярпеў i ад гаспiталiзацыi адмовiўся.

Падрaбязнасцi здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі