Пачынаецца нацыянальны адбор на “Еўрабачанне 2012”

Першым этапам нацыянальнага праекта "ЕўраФэст" стане прыём заявак ад выканаўцаў і аўтараў песень, пасля заканчэння якога прафесійнае журы выбера не больш за 15 удзельнікаў паўфіналу . У паўфінале "ЕўраФэста", які плануецца правесці ў снежні, журы і тэлегледачы абяруць не больш за пяць фіналістаў.

Фінал праекта адбудзецца ў студзені 2012 года. Пераможца, які прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2012", будзе вызначаны па традыцыйнай формуле згодна з правіламі "Еўрабачання": па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы, інфармуе БелТА.