Новыя звесткі пра загінулых ад землятрусу ў Кітаі — 203 чалавекі

Цяпер у раён бедства працягваюць прыбываць атрады ратавальнікаў і медыкаў. Доступ у шэраг населеных пунктаў ускладнены, туды даводзіцца вылятаць на верталётах.

Магутны землятрус магнітудай амаль у 7 балаў адбыўся ў суботу раніцай ў правінцыі Сычуань. Падобныя прыродныя катаклізмы здараюцца ў гэтым рэгіёне не ўпершыню: у 2008 годзе тут таксама адбыўся землятрус магутнасцю ў 8 балаў. 87 тысяч чалавек тады загінулі ці зніклі без вестак, мільёны людзей пазбавіліся жылля.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі