Новы альбом Yellow Brick Road — слухай і пампуй!

12.12.12 у 12.12 Yellow Brick Road пры дапамозе Еўрарадыё выпускае ў свет новы, дасканалы альбом “Futuremеntal”!


“Усё менавіта так, як мы, уласна, і разлічвалі, адштурхоўваючыся ад сённяшняга дня ў цэлым, — не хавае задавальнення ад зробленай працы вакаліст Ян Максімовіч. — Таму ўсё менавіта так, як мы і хацелі — усё ідэальна”.


Як абяцаюць музыкі, альбом атрымаўся мнагаслойным, як гамбургер ці разрыўны патрон. На “Futuremеntal” можна знайсці шмат чаго ад прагрэсіў-рока і электроншчыны і, натуральна, старога-добрага рок-н-ролу! У параўнанні з двума першымі дыскамі каманды, трэцяя пласцінка, запэўніваюць Yellow Brick Road, менш аптымістычная, але больш глыбокая і зусім з іншымі пачуццямі, якімі музыкі не маглі валодаць раней.

“Для нас гэта вялікі груз з плячэй, у сэнсе стварэння, — працягвае Ян Максімовіч.Цяпер 2012 год з кіпай магчымасцяў. Трэба быць хоць неяк у трэндзе па гуку, таму мы ўсе вельмі чакаем 12.12.12 і хочам, каб усё атрымалася!”


Ужо вясной “Futuremеntal” адправіцца разам з гуртом “пракладаць правады” паміж Беларуссю і еўрапейскімі глыбінкамі. А 28 снежня ў “Рэ:Пабліку” Yellow Brick Road збіраюцца зладзіць шоў-прэзентацыю альбома, якая прадэманструе трансфармацыю гурта і “новыя рэйкі”, па якіх ён цяпер едзе. Каб трапіць на канцэрт — трэба набыць дыск гурта і паказаць яго на ўваходзе ў клуб.

Yellow Brick Road прапануюць пазнаёміцца з 4 трэкамі з 12. Цалкам альбом можна купіць у ГЦ "Купалаўскі" пав. 19, "Рыга"  пав. 18 і ў клубе "Рэ: Паблік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі